Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
 

лугамавічы

 

 

   

Вёска ў Лелюкінскім сельсавеце. Адно са старажытных паселішчаў Іўеўшчыны. Як адзначае Ч. Янкоўскі ў адным з тамоў «Павет Ашмянскі», вёска вядома яшчэ з XIII ст. Лугамавічы разам з фальваркамі належалі нейкаму баярыну Кіяну, які прыняў рымска-каталіцкую веру і фундаваў каля 1250 г. касцёл і кляштар. У XVII ст. двор і сяло ў складзе Дудскага староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Лугамавічы яшчэ называлі «панства ў панстве». 3 1665 г. у складзе староства належала Гарбачэўскім, Валовічам, Замойскім, Пацам, Буйніцкім, Зяньковічам. У мястэчку Лугамавічы знаходзілася рэзідэнцыя старосты, капліца, пладовы сад.

У канцы XVIII ст. Дудскае староства было раздроблена, Лугамавічы перайшлі да прыватных уладальнікаў. У 1796 г. Кацярына II падаравала двор і сяло Лугамавічы Рахманаву. У 1798 г. за 20 тыс. рублбў іх пабыў Коршак, у 1800 — 1850 гг. уласнасць С.Воўка, затым Корвін-Мілеўскага. Упамінаецца ў творах польскага паэта А.Міцкевіча. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. цэнтр воласці ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1861 г. 60 рэвізскіх, 21 былая дваровая душа, 11 аднадворцаў, адносілася да маёнтка Лугамавічы. У 1885 г. 21 двор, 189 жыхароў, бальніца, народнас вучылішча, бровар. Паводле перапісу 1897 г., 41 двор, 251 жыхар, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, народнае вучылішча, піўная крама. У 1897 г. у народным вучылішчы 81 вучань. У маёнтку Мілеўскага 4 двары, 76 жыхароў. У 1909 г. 43 двары, 265 жыхароў, 250 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства, цэнтр гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 49 двароў, 274 жыхары, у фальварку 4 двары, 45 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (76 двароў, 373 жыхары) цэнтр сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Працавалі завод, паравы млын, 7-гадовая школа, пошта, хата-чытальня. На хутары Лугамавічы было 33 двары, 150 жыхароў. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 22.3.1944 г. партызаны брыгады імя Ф.Э.Дзяржынскага разграмілі нямецкі гарнізон. У гэтым баі партызаны панеслі вялікія страты. Загінуўшых партызан пахавалі на могілках лёсак Чапунь, Песевічы. У 1950 г. арганізаваны калгас «Ленінскі шлях». 3 16.7.1954 г. у Лелюкінскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 370 жыхароў. 3 1975 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1987 г. калгасе «Савецкая Беларусь». Магазін. Цяпер у складзе калгаса «Беларусь». У 1999 г. 74 двары, 172 жыхары.

 

 

Партнеры проекта

© Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 локальные очистные сооружения

разработка alfas 2006

Наши друзья